8.


Нешта паўсталі перад маім унутраным зрокам гэтыя рыбы, што высунулі раты з ракі. Іх доўгія падводныя целы ― падобныя да паленаў, раскрытыя вусны ― слізкія. Ці разумела рыба, што робіць, ці толькі настойлівая сіла інстынкту штурхала яе ўверх? А калі Няміга цячэ ў калектары, ці прыстасаваліся рыбы жыць там?

«Калі гэты сюжэт выйдзе… добра, што ў нас адключаны званок», ― думала я. Яго зняў яшчэ Алесь, калі балатаваўся ў мясцовыя саветы. Памятаю, як усе нашыя сябры абыходзілі з улёткамі кватэры. Алесь іскрыўся, даследаваў праблемы мікрараёна, палымнеў, нават браў сам у сябе інтэрв’ю для свайго буклета. Неблагое, на дзіва, атрымалася інтэрв’ю.

Загрузка...