Паддоследны


Яго ляпілі лайнанякі.

Гліну разбавілі лайном,

Мозг закупорылі у с... —

У навуку ўводзілі пралом.

Паўвеку ведамі нябогу

Згіналі злыдні у дугу,

Бралі тытуламі ў аблогу.

Аб гэтым сёння ні гу-гу.

Аб гэтым сёння думаць горка.

Гляньце, як выпрастаўся ён!

Куды вядзе наша гаворка?

Дык які дослед — такі плён.

Загрузка...