Па катэхізісу Бэлзы


— Хто ты гэткі?

— Свой. Тутэйшы.

— Твае продкі?

— Усе памершы.

— Бацька? Маці?

— Сірата.

— Прафесія?

— Басата.

— Лясун, мусіць?

— Я з палёў.

— Палюхом запішам — як?

— Я з палёў, значыць — паляк!

Загрузка...