Жыў нармальна. Сыта еў,
Пасля першай не хмялеў.
Любіў мір. Удоваль спаў.
Бліжніх жонак не чапаў.
Сваю дарма не лупіў.
За свае, пэўна, не піў.
Гонар меў. Такі ўжо род.
Шанаваў яго народ.
І гэткі герой прыкметны
Апынуўся ў апраметнай.
З-за каго? І з-за чаго?
А хто ведае яго.
Верны быў, усім служыў,
Дружбай з людзьмі даражыў...
То і ў пекле паслужу,
З сатаною падружу.