Апакаліптычная
пачалася драма,
як з ліянаў
голага
спусцілі Адама.
Падкалодны злыдзень
да сексу прымусіў?
Так добра жылося,
як насіў нас бусел.
Запусціў у канвеер
ты дурную сілу,
ад яе і род наш
цягне ў магілу.
У „Дольцы” паратунак,
у навуковы шэраг!
Ганьба! — чарнарыжцы
асвяцілі чэляс.
Апакаліптычная
пачалася драма.
Дарма, Чарлі, з дрэва
ты сцягнуў Адама.