***

У краінах недасьледаваных твараў

з тваімі вачыма

шукаю выйсьця

ды - марна

шапаценьне стомленых вуснаў

ускрыкі зрэнак

сьляпыя ніколі ня чуюць

глухія ня бачаць.

Дарэмна размовамі поўніць

нямытыя шклянкі

на сьняданак - смажаны чмелік

а потым

вывучэньне атамаў страху

ў белых пакоях.


Загрузка...