***

Ад слупа да слупа

па стальных правадох

з хуткасьцю

трыста мэгапацалункаў

ў хвіліну

цячэ нешта

нешта мае

вялізнае з пахам язьміну.

Стану пытальнікам

пасярод поля

сярод чорных кропак

крумкачовае зграі

і на сухажыльлях цела свайго

што-небудзь з Шапэна зайграю.

Да д’ябла ўсялякія там

‘каханьні’

мяне ванітуе ад іх пяшчоты

я лепей буду на паляваньні

страляць сабе ў голаў

ад адзіноты.

Загрузка...