***
я бяздомныя рухі цела свайго
я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю
у завані
між караблёў п’яных
дзе сухажыльлем разьвесілі кашаль
на дрэвах
аглохлых ад вачэй безьлічы
дзе шкарлупіньне на шкло налепла
мне не адскрэбці
і белая вусьцішнасьць
матыльком
сядае на голую сьпіну
вольную
ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў
мая свабода навыварат пляце сабе КОкан
і КОжны з нас вусьціш
і КОжны з нас паасобку