***
Мне белым кітом
умерзнуць у неба
мне белым кітом
заснуць за вакном
прачнуцца
не пяском
і ня глебай
а белым белым белым кітом
і дзень будзе сьніць мае акіяны няўдала
падзеленыя лініяй фронту
войскі аблокаў і войскі хмараў
пад кулямі плачуць
сухім потам
а мне выкінуцца на бераг
кітом белым
і хлеба духмянага кавалак
зьесьці
пакуль не прыйшлі
на той бераг
людзі
цяжарныя сьмерцю.