***

Адсюль немагчыма памерці

тут можна адно — слухаць

і ўпарта ня чуць

як навокал

нічога ня дзеецца

як бэтонныя дрэвы

чакаюць сваіх кватарантаў -

алюміневых птушак ТУ-154

як людзі стукаюцца аб шкло

ў сваіх камэрах хаваньня.

Ужо на працягу тыдня

тут вядзецца рэканструкцыя неба

а якое яно было напачатку

ніхто й ня памятае.


Загрузка...