***
Я зьбіраюся на вайну
кожную раніцу
чышчу боты — рыхтую зброю
П0ТЫМ
мы будзем кахаць потым
а зараз няма калі
я зьбіраюся на вайну
чышчу боты — рыхтую зброю
хочаш — цалуй мае вочы
пакуль не баляць яны
ад калючага дроту
жабкай станецца хто-небудзь іншы
а мне няма калі
я зьбіраюся на вайну
чышчу боты - рыхтую зброю
заўтра птушкі скінуць па крыльцы -
гэта звычайны прагноз надвор’я
ну што ты паціскаеш плячыма
я — немагчыма