***

Дзікія кірлі на сьняданак

склявалі мой страх

іх вочы нахабныя

даелі свой дзень

новая гісторыя

недапітай гарбаты

недапісанай скаргі

недасоленых рэчак...

лашчы ногі мае й рукі

калі чацьвер — яшчэ немаўлятка

яму ўсяго - дзьве гадзіны

а я зьнікаю

як зьнікаюць выспы і чоўны

на тваім даляглядзе.

Вазьму іх з сабою

некалькі мільёнаў тваіх сьлёзак

хаваюцца ў ракавіны

і застаюцца на мяжы

скажы

яны таксама твае каханкі?


Загрузка...