***

Зрываюся

лячу

падаю

вочы колюцца аб

нешта цёплае — гэта ты

расчытваеш сьляды інквізыцыі

пад пракіслым сонцам

кастрычніка

Дрэвы гуляюць у шахматы

мы гуляем у дрэвы

нехта заўсёды здаецца

першым

раніца перад расстрэлам

сёньня мая чарга

крумкачоў пасьвіць

на пальцах салёных рабіць

засечкі

калі вочы адмаўляюцца

бачыць

я знаходжу твой голас

навобмацак

Загрузка...