***

Белая жырафа

паплёскайся ў Сэне

я хачу бачыць якая ты - мокрая.

Белая ці з прожылкамі?

а можа зялёная

ад водарасьцяў пухнатых

і цьвілі сьлізкае?

а раптам чырваньню заліешся

мабыць тады прыгожай здаешся?

Не

адказала жырафа

зрабіла крок

і паплыла па Сэне

белым гарлачыкам


Загрузка...