***
Мяне не хапае бо
каб пакрыць твае вусны сваімі
патрэбна Вечнасьць
жменьку чырвоных птушак
кіну ў неба
тая што ўпадзе
станецца зернем
і прарасьце
праз рукі мае
чорнымі дзьмухаўцамі
ты раззлуеш свае словы
яны
коньмі
паСкачуць па Скуры абСыпанай
Сакурай
раздрапаюць
раскрышаць вусны
кінь мяне ў неба
я ўпаду
бо я - зерне
што прарасьце сланечнікам
белым белым мылам
сады памыю
пах дрэва ў валасох
зь дзіцячага шоўку
прачнецца
разам
амаль
побач