***

Чаму я ня дрэва

пад тваёю сякерай

некранутае вока

шматкамі позірку

пахам солі аддае вонкавасьць

а я ўнутры

і не знайсьці мяне

ты прыйдзеш на поле

парослае валасамі

зьбіраць ураджай

задубелымі пальцамі

і пакладзеш на каменедрабілку

рэшткі цела майго

недасьпелага


Загрузка...