***

Я часткова памру

часткова загіну

кавалкамі зьнікну

кроплямі высахну

жменямі разьвеюся

каменьчыкамі патану

шматкамі спарахнею

па малекуле атручуся

па атаме задыхнуся

выкінуся

парвуся

па швох разыдуся

пад колы патраплю

і зьнікне праблема выбару

Загрузка...