***

сьнежня чацьвертага

згвалтаваныя дрэвы

прыкрываюцца пер’ем птушыным

ды марна

ім не пазьбегнуць майго шкадаваньня

сьнежня чыцьвертага

я выгульваю сябе

па алеях дахавых

для ўзмацненьня

болю сьвяточнага

недзе памёр бог

а я вару сабе зупу

і ўсё як звычайна

сьнежня чацьвертага



Загрузка...