***
на падлозе вандруюць не паперы
на падлозе вандруюць вантробы
яны пляскаюць у далоні
патрабуючы словаў
на падлозе шкрабецца ня котка
на падлозе шкрабуцца нэрвы
яны лашчаць сваю сыстэму
аплятаючы косткі
на падлозе ня пляма сьмятаны
на падлозе мыюцца цені
яны пішуць сінія вершы
патрабуючы кавы са спэрмай