***

У доме дзе вада расыпалася

ад абыякавасьці

штучным подыхам

лечыш сполахі

а я не адказваю

мне бегчы ды бегчы

выбраныя словы

старанна сьціскаю ў кулачок

добра?

а я не адказваю

мне б пасьпець схавацца ад дзетак тваіх

ад маіх сполахаў

спатыкнуся аб вусны

правалюся ў вочы

накладу бінты вакол галавы

зь цябе выціснуся

і пачну ротам сьсінелым

сьнег есьці

Загрузка...