Весткі пра сваякоў Я. Коласа адносяцца да 1950 г.
Манахі-дамініканцы называлі сябе божымі сабакамі, ад лацінскага domines canis.
Датычна сустрэч Коласа з Твардоўскім у Мінску. Аўтары ўспамінаў пра Аляксандра Трыфанавіча называюць розныя даты, і чытач можа збіцца з ладу. Па розных дадзеных устанаўліваецца першая сустрэча ў верасні 1944 г.
Страфа падаецца ў першапачатковай рэдакцыі.
У час апрацоўкі паэмы два пачатковыя раздзелы былі аб’яднаны. Таму ў дзённіку нумарацыю раздзелаў трэба чытаць з папраўкай: мінус адзінка.
Сымон-музыка. Мн., 1918, стар. 147.
Папраўлены Коласаў тэкст застаўся па-за межамі апошняга збору твораў і фактычна невядомы — да адзінай публікацыі ў «Полымі» (1970, № 12, стар. 172–177) цяпер цяжка даступіцца. Гэтая акалічнасць, а таксама творчыя матывіроўкі ўзнікнення апошняй праўкі раздзела, прыведзеныя вышэй, змушаюць нас на змяшчэнне яго (гл. Дадатак.).
Наогул жа Коласавы паэмы — вялікі прастор для работы даследчыкаў і тэкстолагаў, асабліва для апошніх.
Так, у «Новай зямлі» (т. VI, 1974, стар. 25) чытаем:
Спытаць, праведаць аб зямельцы…
Як блізка рэчка ці крыніцы?
Аўтарская апіска відавочная: «крыніцы» вымагае рыфмы «зямліцы».
На стар. 39 радок 99 «А дурань, воўча тваё мяса!» не рыфмуецца з наступным, значыць, радок з рыфмай прапушчаны, і яго трэба шукаць па першых публікацыях.
На стар. 57 радок 132 не рыфмуецца з 135, для атрымання сугучнасці трэба паправіць «Міхаліна» на «Міхалінка».
Тое ж і ў «Сымоне-музыку». На стар. 351 няма палавіны радка 231, тым часам яна лёгка знаходзіцца ў тым жа томе на стар. 536.
У частцы III ў радках 43–44 ёсць таемнае двукоссе. Яно вандруе па ўсіх выданнях паэмы, дык ці не час або растлумачыць, што гэта значыць, або пазбавіцца ад яго (у першай рэдакцыі няма, гл. стар. 539).
На стар. 363 знік радок «Вам дарогі ўсе адкрыты», а ён ёсць і ў першым выданні (стар. 119), і ў першай рэдакцыі (т. VI, стар. 545).
У аўтабіяграфіі — 15 верасня.
Па іншых вестках — Серпухоўскі. Гл. «Жыццё для народа». Мн., 1952, с. 70.
Збор твораў, 1952, т. V, с. 40–41.
«На ростанях», 1955, т. I, с. 38.
Коласава раскрыццё прататыпаў было змешчана ў кнізе з надзеяй абудзіць цікавасць для даследчага пошуку. Уцешна, што зараз з’явіўся пашыраны спіс прататыпаў трылогіі (Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры. Мн., 1980, с. 111–134).
Ці можна падаваць гэты спіс безагаворачна, у якасці канчатковага? Відаць, рызыкоўна, напрыклад, рабіць вывады датычна паасобных прозвішчаў, аддаючы перавагу не сведчанням самога пісьменніка, а словам земляка ці сястры яго, людзей вельмі паважнага веку, тым часам памяць Якуба Коласа была унікальная.
«Пісьменнік быў даволі дакладны (вылучэнне маё. — М.Л.) у адлюстраванні характараў сваіх герояў», — гаворыцца ў названым зборніку (с. 125). Каб характары трылогіі не былі напісаны выразна і дакладна, твор не прылічаўся б да залатога фонду літаратуры. А паблажлівае «даволі» пасуе не да класікаў, а да няўмелых пачаткоўцаў.
Хутчэй за ўсё, тут даволі недакладна выказана думка, а мелася на ўвазе адзначыць адпаведнасць характараў герояў трылогіі аўтарскім прататыпам. Аднак пра гэта можна меркаваць толькі выявіўшы жывыя рысы, уклад жыцця, ступень чуласці або ўзнёсласці, скажам, Самахвала і прасачыўшы, як тыя ці іншыя якасці выявіліся ў вобразе Тукалы. Адным сказам, не абапёртым на фактычны матэрыял, нельга давесці ідэнтычнасць героя і прататыпа.
Занатаваны мною ўслед за Коласам спіс выклікае сумняванне: «Лужанін у свой час (са слоў Коласа, як ён піша) назваў 42 прататыпы» (с. 112). Як быццам гэта можна зрабіць не паводле слоў Коласа, а пазіраючы ў столь гасцінічнага нумара, дзе аўтар трылогіі выказаў жартоўны намер склікаць канферэнцыю сваіх герояў.
Дарэчы, на наступнай старонцы сумняванне здымаецца, затое з’яўляецца тэрміналогія накшталт «называе», «сцвярджае» і «памыляецца» ў дачыненні да аўтара гэтых радкоў. Гэта зноў-такі недакладныя выразы. Напамяну, «мой» спіс — запіс, а не даследаванне, там няма сцвярджэнняў. Што ж датычыць «памылак», дык як іх можна прыпісваць, аспрэчваючы імя селяніна Каля. У кнізе гаворыцца не аб імёнах, а аб прозвішчах.
Усім, хто зацікавіцца падрабязнасцямі гэтай і іншых прыгод Валаама і Маісея, можна прапанаваць «Библейско-биографический словарь» Яцкевіча і Благавешчанскага, т. 1–4, СПб., 1849.
«Галерея русских писателей», М., 1901, с. 490.
Вл. Соловьев. Письма, Пб., 1923, с. 150.
«М.М. Стасюлевич и его современники в их переписке», т. V. М., 1913 с. 397.
Вл. Соловьев. Письма. П., 1923, с. 179.
«Полымя рэвалюцыі». 1931. № 3, гл. артыкул Л. Каплана «Шарак ці Брысь».
Мікалаеўшчына ці Смольня? Дзе ж адбылася сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа?
Задаваць гэтыя пытанні і ў меру магчымасцей шукаць адказу на іх прымушае не хто іншы, як сам Якуб Колас. У трох эсэ: «Янку Купалу» (1945), «Памятные встречи» (1947), «Янка Купала» (1952) месцам сустрэчы называецца Смольня, а ў лісце да Л. М. Клейнбарта (7/Х 1928) — Мікалаеўшчына.
Апрача таго, аўтару гэтых радкоў давялося неаднойчы чуць з вуснаў самога Канстанціна Міхайлавіча гісторыю пераезду сям’і ў Смольню, апісанне пажару і намаганні дзядзькі Антося збудаваць новую хату, і нарэшце расказ, як там сустрэліся два сябры (гл. раздзел «З Купалам»). Яшчэ больш дадавала вагі такім сведчанням апошняя паездка з Якубам Коласам у Мікалаеўшчыну і ў Смольню. Тады Канстанцін Міхайлавіч з асаблівай любасцю тупаў па смольнінскай сядзібе, аглядаў пасаджаныя ім дрэвы, а зайшоўшы ў хату, пажадаў «чокнуцца» з Янкам Купалам, «як некалі, на гэтай лаве седзячы» (гл. раздзел «Апошнія дні апошняга года»).
За Смольню выказваюцца літаратуразнаўчыя і даведачныя выданні, сваякі паэта. У гэтай мясціне зараз філіял музея Якуба Коласа, шматлікія наведвальнікі аглядаюць хату і чуюць тлумачэнні наконт сустрэчы ў ёй паэтаў.
У пісьме да Клейнбарта гаворыцца, нібыта сустрэча была ў Мікалаеўшчыне. I не дзіўна. Такой адміністрацыйнай адзінкі, як Смольня, не існавала, прынамсі ў «Списке населенных пунктов Минской губернии» (Мн., 1909 г.) назвы гэтай няма, хоць Альбута (Альбýць) і ўспамінаецца. Смольня з’яўлялася выселкам пры Мікалаеўшчыне і атрымала, відаць, імя паводле работы, якая выконвалася поблізу (збор смалы).
Затое ва ўспомненым лісце ёсць неацэнная падрабязнасць: пасля бяседы сябры «пайшлі спаць у гумно на гарох» (т. XIII, с. 87). Гэтая акалічнасць успамінаецца не раз: «начавалі ў мяне на сенавале» (т. XII, с. 193), «ён паначаваў у мяне» (т. XI, с. 367).
I раптам, ва ўспамінах 1935 г., самых ранніх, чытаем: «…у тую ноч ён (Купала. — М.Л.) да мяне не трапіў, але зайшоў у Мікалаеўшчыну, дзе і заначаваў, мінуўшы маю хату, якая стаяла трохі ў баку ад дарогі і на кіламетры два бліжэй да сяла. Сустрэліся мы толькі назаўтра ў Мікалаеўшчыне, у таго настаўніка, якога апісаў я ў сваёй „Новай зямлі“ ў вобразе „дарэктара“» (т. XI, с. 168).
Як бачым, месца і час сустрэчы зменены супраць іншых успамінаў. А там гаворыцца, што пад час прыходу Купалы Колас «быў у сваім сяле», кіламетры за паўтара ад хаты і «борздзенька накіраваўся дамоў», прыхапіўшы пачастунак (т. XI, с. 367). I яшчэ. Калі сястра паведаміла Коласу, што прыйшоў Янка Купала, «…я быў у сяле ў аднаго з сваіх прыяцеляў…», зараз жа развітаўся… «і хутка падаўся дахаты» (т. XII, с. 193).
Пераважаюць, вядома, сведчанні паэта пра сустрэчу ў Смольні. Аднак адкуль, якім чынам маглі ўзнікнуць успаміны, нібыта Купала спачатку прыблукаў у Мікалаеўшчыну, застаўся там нанач, і паэты сустрэліся ў сяле толькі заўтра ў «дарэктара», настаўніка I. Міцкевіча. Вось як верагодна ўсё, нават гаспадар кватэры названы!
Асабіста трымаюся версіі пра сустрэчу ў Смольні. Так я чуў ад Коласа і запісаў у кнізе. Аднак на Мікалаеўшчыну нельга заплюшчваць вочы: нейкія акалічнасці павялі руку Коласа на такія сцверджанні.
Літаратуразнаўцы, трэба думаць, з часам дойдуць да ладу. У 14-томным выданні твораў Я. Коласа гэта супярэчнасць у яго выказваннях не знайшла нават звычайнага ўпамінання ў каментарыях.
У каментарыях да V тома Збору твораў Я. Коласа (1962) памылкова пазначана: М.Д. (с. 710). Магчыма, рукапіс і быў перададзены ў належныя рукі з прысвячэннем, але ў друку казка з’явілася без яго.
Копіі лістоў да мяне перададзены ў музей Якуба Коласа.
«Полымя», 1956, № 1.
У зборніку «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» (Мн., 1980, с. 153–165) сцвярджаецца, нібыта Колас памыліўся ў датыроўцы пачатку работы над паэмай «На шляхах волі».
Тым часам у падборцы навагодніх выказванняў пра свае планы («Звязда», 1935) Колас зазначае: «Пісаць яе (паэму. — М.Л.) пачаў я зімою 1926 года». Тая ж дата паўторана і ў адным з лістоў (т. XIV, ліст 568).
Пачаўшы работу ў студзені 1926 г. (у лютым ужо з’явіўся ўрывак у газеце «Савецкая Беларусь»), пісьменнік меў усе падставы назваць гэту пару зімою. I няма дзіва, што другі раздзел цалкам быў апублікаваны ў сакавіцкай кніжцы «Полымя»: тады творы для чарговага нумара здаваліся за 10–15 дзён да выхаду часопіса, для Коласа гэты тэрмін мог быць яшчэ скарочаны.
Весткі ў «Звяздзе» падаваліся па свежай памяці, ад пачатку працы мінула менш чым дзесятак гадоў. Ён не мог пісаць паэму ў 1925 годзе, як зазначае хранікёрская нататка («Полымя», 1925, № 3), па тоне няпэўная («пачынае працаваць», у «Летапісе жыцця і творчасці» сказана дакладней — «намячае напісаць»). Прыкладна да мая 1925 года пісьменнік аднаўляў страчаны варыянт «Сымона-музыкі», пісаў «На прасторах жыцця» — аповесць разрасталася.
Такім чынам, за датыроўку 1926 годам гавораць: сцверджанне аўтара, факты яго творчай біяграфіі і пісьмо да асобы, на чыёй памяці нараджалася паэма.
Каб гэта было як след узважана, дык невыразнае паведамленне хронікі і ліст, напісаны ў канцы жыцця, пасля дзвюх цяжкіх хвароб, не былі б прыняты за падставы датаваць 1925 годам пачатак работы над паэмай «На шляхах волі» ў 12-ці і 14-томным зборы твораў.
Дзіўна заяўляць, нібыта «…наглядалася пэўная блытаніна адносна часу напісання І(?) раздзела, а значыць, і ўсёй (?) паэмы» («Пытанні тэксталогіі…», с. 156).
Дзе і ў каго блытаніна, пра што размова? Чаму «ўсёй» паэмы, калі аўтарскіх дат няма толькі пад двума пачатковымі раздзеламі?
Спачатку, у 1926 годзе, напісаўся і быў надрукаваны другі раздзел, пасля намеры ў пісьменніка змяніліся, і ў 1927 годзе з’явіўся раздзел, прызначаны адкрыць паэму, стаць першым. Тут, каб і хацеў, не заблытаешся!
Вось у т. XII апошняга збору твораў ёсць што ўдакладняць. Там сцвярджаецца, нібыта Я. Колас выступаў на юбілейнай сесіі Акадэміі навук і на XX з’ездзе КПБ. У сапраўднасці ж Я. Колас такіх прамоў не гаварыў. Няма знаць з якой прычыны, яго артыкул-прывітанне з’езду, надрукаваны ў газеце, тэкстолагі палічылі за выступленне. А на сесіі Акадэміі даклад Я. Коласа з прычыны хваробы яго агалашаў П. Глебка (т. XIII, ліст 500).
Артыкул «Трыццаць савецкіх год» упершыню апублікаваны не ў «Полымі», як надрукавана ў т. XII, а ў «Литературной газете» пад назвай «Моя Беларусь» (1949, № 1).
У поўныя зборы твораў 1962 і 1972 гг. (т. X, с. 409 і 404) відавочна перанесена памылка перапіскі ці першадруку: «Раўніны гарысты, лясамі багаты».
Маецца на ўвазе ваенная аперацыя на рацэ Стаход з вялікімі ахвярамі. У поўных зборах твораў (т. X, с. 223 і 222) памылкова надрукавана: «А на стаходдзе…»
Тут яр — схіл, а не назва мясцовасці, як надрукавана ў поўных зборах твораў (т. X, с. 228 і 227): «Ярам».
У заўвагах да т. X на с. 620 і 610 так названы раздзел XXIV, хоць сапраўдная яго назва — «На ростані».
Збор твораў, т. 5, 1968, с. 677.
У 14-томным зборы твораў гэтыя недагляды выпраўлены.
«Переписка А. П. Чехова с О.Л. Книппер». М., 1934, т. 1, с. 250.
Успаміны перададзены ў музей Якуба Коласа. Дзякую іх аўтару.
Шляма, шлямка — футра, кавалкі футра.