ЧАКАНЬНЕ
Цягнік спазьняецца.
Карэніна нэрвуецца.
Пэронскі Ўронскі
З гімназісткамі цалуецца.
А недзе побач
Парай чмыхаюць вагоны.
Нахабны Ўронскі
Адбывае да Вэроны.
Цягнік ня едзе.
Ганна хрумстае пазногці.
Яе сукенка
Перапэцканая ў дзёгці.
Вэронскі зьехаў,
Толькі дым
За ім матляецца.
Цягнік адменены.
Ды Ганна не губляецца.
Рашуча крэкнуўшы,
Як Ганны папярэднія,
Перапаўзае з гэтых рэек
На суседнія.