МУМІЯ
Нэннэка і яго сям’я
заўсёды сьнедалі ў вялікім пакоі
і заўсёды ў гэты час
да іх прыходзіла мумія
яна была вельмі прыгожая
забальзамаваная па найвышэйшай клясе
некаторыя нават думалі
што гэта ня мумія а жывы чалавек
яна разам з усімі сядала за стол
працягвала рукі да ежы
размаўляла і ўсьміхалася
ела піла і потым часова
зьнікала на заднім двары
але гэта была сапраўдная мумія
яе толькі дрэнна забінтавалі
яна ня ведала што і навошта яна робіць і кажа
да каго і куды прыходзіць
і што такое яна сама
дакладней ведала але гэта яе не цікавіла
Нэннэка і яго сям’я
таксама ведалі ўсю ейную падпазногціцу
і галоўнае што яна сапраўдная мумія
але нікому пра гэта не казалі