НІРВАНА

(байка)

Адзін знаёмы мой, мудак прасьпіртаваны,

Сказаў мне неяк, што няма нірваны.

Напэўна, ён хацеў мяне пазьліць.

Я адказала: “Не, ня можа быць!”

Мы зараўлі: “Яе няма і быць ня можа!”

А побач

мі-

лі-

цы-

я-

нэр! —

хадзіў, настроены варожа.

Ён нас забраў за парушэньне цішыні

І высьвятляў асобы нашыя тры дні.

А праз тры дні мы ўсе ўвайшлі

ў стан нірваны—

І я, і мі-

лі-

цы-

я-

нэр,

і той мудак прасьпіртаваны.

Загрузка...