З АКЦЭНТАМ

За тое, што я размаўляю з акцэнтам,

Мяне — ха! — адораць падробленым цэнтам,

А мент забярэ за падробку ў мянтоўку,

Гумовым дубцом зь мяне зробіць цыноўку.

За тое, што я размаўляю з акцэнтам,

Мяне забяруць і - пінцэтам, пінцэтам!

Разрэжуць ланцэтам, пакажуць студэнтам,

Каб ведалі, як размаўляць

З акцэнтам!

І нехта мяне, зь яшчэ горшым акцэнтам,

Напоіць абсэнтам, абдыхае кентам,

Задурыць размовай аб пентым-дзясентым

І потым пацягне да апартамэнтаў.

І там без размоваў (таму без акцэнту)

Зь мяне па чарзе будуць зьдзеквацца розна.

Я ўспомню мянта, і пінцэт, і студэнтаў,

Як блізкіх, як родных, як лепшых... Ды позна!

Загрузка...