ДЫЯНІСІЙСКАЯ ФІЛЯЗОФІЯ

На тонкай лёсачцы,

Зь нябёсаў спушчанай,

Гайдаўся Гайдэгер

Напаўраструшчаны.

А побач Крысьцева

Сухое лісьціва

Нагамі крэсьліла -

Шукала крэсіва.

На белым прапары,

Напаўразгаданы,

Драмаў падрапаны

Пабіты Гадамэр.

А Фэербах лавіў

Іх у траве

І фэербахаў іх

Па галаве.

А Ніцшэ зьнішчыў іх

І перабіў,

Засумаваў і новых

Нарабіў.

Загрузка...