СНЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

Мне сьняцца сны па-беларуску,

Каб абудзіць ва мне этруску

Ці расамаху (гэта зьвер

З чырвонай кнігі Сэсэсэр),

Ці трылябіта (ёсьць такое,

Зьвярку гадоў мільёнаў пяць).

Калі прачнуся ў мэзазоі,

Мне будзе з кім паразмаўляць.

Загрузка...