ФЭМІНІСТКА

Я буду маўчаць, як палонны камрад,

Пра тое, што вымерлі кавалеры,

Што не прасьпяваюць яны сэрэнад

І не патрымаюць дзьверы.

І Вас я адпраўлю дадому спаць,

Таму што на вуліцы цёмна.

Прыпруся дадому і буду ляжаць,

Ад роспачы непрытомная,

Як пані ў гістэрыцы — не, лепей, як

П’янюга: бутэльку намацаю,

Вазьму дый насыплю ў гарэлку мыш’як

І выклічу рэанімацыю.

Глыну дый схаваюся ў чамадан.

Няхай мяне хопіць кандрашка

Ад злосьці за тое, што Вашым рукам

Ад цела майго ня цяжка.

Загрузка...