Дзейныя асобы:
Паэт
Фінінспэктар
Дзеяньне адбываецца ў шпіталі.
Паэт (седзячы на ложку сьмяротна хворага Фінінспэктара, задаволена)
Ў краіне сьветлай, дзе ты ўміраеш,
Я кнігу маю, а ты ня маеш.
Фініспэктар (паміраючы ад хваробы, сумна)
Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
Ты кнігу маеш, а я ня маю.
Фінінспэктар памірае.
Паэт мае кнігу.
Заслона.