ТАВАРЫШЫ

Сьмела ў ногу, таварыш Ленін,

Сьмела ў сэрца, таварыш Сталін,

Бі фашыстаў, таварыш Жукаў,

Пі гарэлку, Міхал Сяргеіч.

Ві вяроўкі, таварыш Павіч,

Фрай таварыш і Тэн таварыш,

Хай няблізка таварыш Блікса,

Грай на скрыпцы, таварыш Грэй.

Таварыш Качалаў, Калчак і Чкалаў.

Моцны трактар - таварыш Картэр.

Магутны сокал - таварыш Колас.

Вожык бяз рожак - таварыш Мрожак.

Таварыш Ома - нязгасны Мао.

Таварыш Нэо жыве ў Більбао,

Таварыш Кастра - ў баку Баку.

Таварыш Вумка лезе ў муку.

Грэе Сашу красуня Ушас.

Сьпі спакойна, таварыш Эрг.

Загрузка...