ГАМЭР

Як па пяску, рассыпаным па пляжы,

Па камянёх, якія час зьбіраць,

Ён раптам прыйдзе, спыніцца і ляжа,

Каб дагары нагамі загараць.

Зжаўцелы і распрануты да костак,

Абжыты квадрыльёнам мурашоў,

Устане раптам год празь дзевяноста

І пойдзе спаць туды, адкуль прыйшоў.

Яго ўжо там чакае валка лесу,

Завеі, сьнежань, футравы каўнер...

У белую сьляпую каламесу

Сыходзіць белы і сьляпы Гамэр.

Загрузка...