ЛІСТ ТАЦЯНЫ

Пішу да Вас. “Пішу” - дый годзе.

І не адняць, і не дадаць.

Вы можаце пры ўсім народзе

Мяне зьнявагай пакараць.

Але ці ў вашай то прыродзе?

Ня дзеля шкадаваньня, не! -

Вы так - ня кінеце мяне!

Спачатку я маўчаць хацела.

Маўчала б я, як бервяно,

Калі б ня енчыла ЯНО.

Каб не пацела, не карцела

Яго чырвоненькае цела.

Хіба б я бачыць Вас хацела,

Каб я ад Вас не заляцела?

Казалі: “Пазьбягай студэнтаў.

Яны ня плацяць алімэнтаў.

Яны ня думаюць жаніцца.”

А я ня слухала, дурніца.

І вось сяджу адна з малечам.

Вучу яго нядобрым рэчам.

Кажу: “Твой татка - іракез,

Жыве ў Нью-Ёрку, п’е шартрэз.

Як надакучыў наш экстрым -

Адразу зьбег за свой Гальфстрым.

Кажу: твой татка не герой,

Каб яму ў дупу гемарой,

Ня лётчык ён выпрабавальнік,

А дробны хлус і гвалтавальнік.

Ён зьбег - драўляная нага -

Мне не пакінуў ні фіга,

Ды толькі я яго прымушу,

Я абтрасу яго, як грушу,

Я адсуджу ў судзе, каб ён

Плаціў штотыдня мне мільён

(мільён даляраў, безумоўна,

і не прыблізна так, а роўна!)”.

Тут не шантаж і не тэрор.

Мой татка - обэр-пракурор.

Ён Вас прыцягне (не шкада!)

Да Найвышэйшага Суда!

Загрузка...