СВАБОДУ ГРАФАМАНАМ!

Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам!

Яны адзіныя, хто духам шчэ ня сьпіць.

Яны адзіныя, хто верыць у падманы

Тупога пёрка, што па аркушы рыпіць.

Яны адзіныя з Эўтэрпай круглы год

Вадзіць гатовыя сьвяточны карагод.

Яны адзіныя, хто захаваў імпэт.

Яны ня грэбуюць ні вершам, ні раманам.

Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам!—

І вы пабачыце: яны ўратуюць сьвет!


Загрузка...