Асёл Ісуса Хрыста

Калi ўязджаў Iсус Хрыстос

У Iерусалiм

Асёл яго на спiне вёз,

Натоўп iшоў за iм.

Крычаў 'асанна' у хвалу

Збавiцелю свайму,

I ў галаву прыйшло Аслу,

Што гэта ўсё — яму.

'I шлях, усыпаны лiсцём, —

Ён думаў,— гэта мне',

Ступаў, здаволены жыццём,

Па мяккiм дыване.

Пакуль на iм Iсус Хрыстос

Па свеце вандраваў,

Заўсёды быў Аслу авёс

I свежая трава.

Калi ж айцец сваё дзiця

Ўзяў 'на небеса',

Не стала больш Аслу жыцця—

Нi славы, нi аўса.

Ў пашане быў i на вiду,

А вось вам эпiлог:

Асёл вазiў цяпер ваду,

Жаваў чартапалох.

I сумна ён махаў хвастом,

I думаў сумна ў такт:

'Калi я працаваў з Хрыстом,

Усё было не так.

Загрузка...