востраў Спіналонга 25 жніўня 1957 года [♪]


нам хлусілі і радыяцыя тут не пры чым

шчытападобная залоза павялічваецца

калі цябе даўно не цалавалі ў шыю

шчытападобная залоза павялічваецца

галасы

я не чую аніякіх

галасоў

стаўлю паўзу і не чую

галасы

проста як праказа прыстае проза

ліпне як лепра ад лекаў не лепей

проза як праказа прыстае раз-пораз

летам палепей але алергія на лекі

Загрузка...