*


незнарок стаўшы мне на нагу дзяўчына

якая прыносіла каву просіць мяне ўзаемна

ёй наступіць — наступаю. усіх рассмяшылі

кавярня сыходзіць за ёю пад’ехаў тралейбус

пыл на падлозе пакоя ў куце застыгне

бы тлушч на пакінутай пад нахілам патэльні

надышла паравіна з занадта зацёганым імем

што агаляе нешта ў тваім асабістым дрэве

з усіх нумароў памятаю адно кватэрны

і сцежку якая да дома вядзе ад прыпынку

званю ў дамафон : ало адчыняць не трэба

колісь табе наступіў цяпер наступі і ты мне

Загрузка...