*


паламаем рытм саб’ем тэмп

бярэм рыдлёўкі ідзем

найперш дзе мякчэй — грунт разрыты

тут чакае закляты скарб

цяпер раздзіраем дзе ямчэйшы асфальт

далей тэхналогію тлумачыць няма сэнсу

карацей

раскалупаем у вашым раёне рэчку

назад

запоўнім старое балота

танна

нават за так

Загрузка...