гульня ў гарады [♪]


прамільгаюць рэйкі нібы кінастужка

бліскавіцай дзеліць лінія шашу

не магу на месцы мне на месцы душна

крочу па каменні — утвараю шум

кожны наступны горад які я наведваю

чапляецца за ногі сваімі карэннямі

кожны наступны горад які я наведваю

пачынаецца з апошняе літары папярэдняга

і ў гэтым цьмяным дзіўным падарожжы

неўпрыкмет з кішэні выпадае час

спадзяюся пошук не дарма быць можа

проста захапляе роля ўцекача

кожны наступны горад які я наведваю

чапляецца за ногі сваімі карэннямі

кожны наступны горад які я наведваю

пачынаецца з апошняе літары папярэдняга

Загрузка...