*


у мяне ўнутры рыпіць

гайдаецца

справа налева

чапляе сандалямі рэбры —

дзяўчо на арэлях

спыніся, пачытай мне ўголас

я зусім побач у суседнім купэ й не

зазірай перад тым як зайсці

адразу заходзь упэўнена

варэнне ўва мне зацукрыцца

без цябе — застанься, петра

за сведкаў нам будзе чыгунка

й пару вуліц прыватнага сектару

я табе зуб даю вернасці

пояс з сябе здымаю мудрасці

заставайся — будзе весела табе

дурачцы

Загрузка...