плесня [♪]


увага : пасля куплета сціраюцца ўсе намёкі

знікаюць любыя сімвалы. акуратна там, не намокні

як пераапрануты бандыт, на горад напаў дождж, і

мяне распірае знутры, нібы праглынуў дрожджы

ападкі нічога не змылі, усё сухое, быццам газета

горла — скрутак паперы, карыстаюся вотэрклазэтам

увага : пасля куплета я гавару абноскамі

пажаванымі сто разоў, заплеснелымі ноткамі

у мяне новая назва, спакойна, дарэмна паніка

я той, хто ідзе пасля першаадкрывальнікаў

у мяне новае імя, спакойна, сонца

я той, хто вынаходзіць пасля вынаходцаў

мяне пакрыла плесня, мяне пакрыла плесня

толькі прамое значэнне мае гэтая песня

Загрузка...