валяюся на асенняй зямлі
яна ледзь прыкметна пагладжвае па нырках
прыняць ад яе холад
невалацуга небяздомны сабака
харчуюся кавай і ветрам
які змяшаўшыся з ёй трапляецца ў пастку
трапляе ў пашчу
небяздомны сабака
гаспадар што навязаў мяне тут
невяртаецца
з часам абярнуся забытым роварам
усе ровары — проста дужа схуднелыя сабакі
адныя рэбры
і няма сілы падаць голас
час ад часу парыпваюць косткі