учора караткевіч плакаў пад снегам
недалёка ад соннай артэрыі менска
усе подбегам
асобныя бегам
я абдымаю дрэвы калі мне кепска
памятаеш мы чулі гукі лютні
ды песню сумнага чорнага hleba
але тут ён валяецца чэрствы
у нашым значэнні нячэшскім
хрумсціць пад нагамі кімсьці выранены
нечапаны бо адсюль нават галубы — у выраі