балотная [♪]


усё пачалося з таго што я перастаў

розніць дождж і снег

розніць дождж і снег

дыхнуў вецер — рыпнулі веснічкі

ты ўпала з дрэва лужынай на дарогу

[лужына на досвітку]

я праходзіў побач — трапіў лапкамі

ты загарнула далоні і шэпчаш цяпер :

багоўка багоўка

божая кароўка

паляці на небка

прынясі нам хлебка

чорнага і белага

толькі не гарэлага

а я не палячу

а я не палячу

неспадзявана ўраз

знячэўку й раптам

нечакана знянацку

самахоць у балота

спакваля неўпрыцям цішком

незаўважна паціху

ціхачом і паволі

самахоць у балота

ты мая любая імшара алёс

багна балота дрыгва і твань

ты мая багна дрыгва і твань

морач круговіна вязь ды алёс

ты мяне зацягнеш

ты мяне зацягнеш

ты трасавіна дрыгва і твань

морач круговіна багна алёс

ты мяне зацягнеш

ты мяне засмокчаш

ты маё балота

болатца маё

твае абдымкі былі незамкнёныя я ўвайшоў

твае абдымкі былі незнаёмыя я ўвайшоў

Загрузка...