памяць [♪]


цагляныя рэшткі гарадскога шкілета

даўна парослыя краскамі й травой

нагадваюць злёгку занядбаныя кветнікі

нажніцы садоўніка пакрыла іржой

лісточкі бялелі станавіліся млявымі

долу зляталі квіткамі ільготнымі

восень на цэглу спатыкалася й падала

сухою была а вочы — вільготнымі

мы стрыглі мінулае а мінулае пазірала

так здзіўлена-здзіўлена і стрыгла вушамі

бетонныя рэшткі гарадскога шкілета —

нядаўна парослыя травой і краскамі

…………………………………………...

.......…………………. зніклі з часам мы

Загрузка...