гэта і ёсць сапраўдная краіна оз
ніякіх табе ўраганаў і віхраслупаў
ніякіх табе спічастых капелюшоў
ні знаку жоўтага бруку і іншых вымудраў
сапраўдная краіна оз
поле а пасярод — статак стварэнняў
з вылупленымі вачамі як у Драздовіча —
іменна як у Драздовіча як леў Алены Кіш
і ёсць надзея што нічога не прымусіць іх крануцца з месца
і ёсць надзея што нічога прымусіць іх крануцца з месца
бо я хачу не хачу ўсіх гэтых дрывасекаў страшыдлаў ды акуляраў
досыць таго што я чую як перамаўляюцца між сабою смарагды