Vive Le Roi! Le Roi Est Mort

T. X.


ускідваў рукі ўверх

спяваў іхныя гімны

гучней за ўсіх равеў

быў самы свой мабыць

зручны выпадак адзіны

усё будзе як мае быць

бачыш гільятына

але ты знаў ад пачатку :

выскачыць з акопа

трэба эфектна

табе кінулі пальчатку

цяпер ты вода

трымай эстафету

ад конрада валенрода

так казаў стары чорна-белы рыцар :

каралі знікаюць а застаюцца прынцы

каб не пэцкаць сцэну

рассцелем цырату

і паставім помнік

а пасля рэфрэну

будзем ладзіць святы

пастамент і коннік

а знізу — цытата :

так казаў стары чорна-белы рыцар

каралі памерлі але застаўся прынцып

Загрузка...