калі мы пакрыўдзілі змей першы раз

яны выдумалі нам нітку

мы меркавалі : от бязглуздыя, дарунак за крыўду

а яны думалі : цяпер як ні круці будуць нас помніць

калі мы пакрыўдзілі змей другі раз

яны падаравалі нам валасы

мы меркавалі : от дзе дурні, нам цёпла

яны думалі : мы з іх выпаўзаем

калі мы пакрыўдзілі змей трэці раз

атрымалі пальцы

мы : от ёлупні, можам іх злавіць

яны : цяпер кожны іхні рух — няўдалая спроба паўзці

мы папрасілі прабачэння

яны рассмяяліся

і падаліся у бок меднай гары, прыхапіўшы з сабой нашы языкі

нам засталося адно :

мы збіралі іх засохлых на сонцапёку і плялі кошыкі

Akute - Агонь

Загрузка...