я прыйду да цябе на вяселле

я вазьму з сабой пісталет

хаця ты яго й не запрашала

я буду злы, буду хаваць настрой —

увесь вечар корпацца на могілках

хаця павінен быць рады за цябе

урэшце я не змагу цярпець

я выйду ў туалет

я зараджу гэты кольт

ціхенька вярнуся, стану пасярэдзіне залі

дастану барабан і рулю

пачну крычаць і біць малатком па барабане

усе палягуць, я падыду да цябе

жах вочы граблямі будзе дзерці

«што ты, любая, не, любая, не трэба баяцца

я ніколі не зраблю табе зла, устань

а вы ляжаць! бі, барабан»

пасля я пакіну цябе стаяць

сам лягу ля тваіх ног і прашапчу :

усе ляжаць перад табой —

гэта мой падарунак

Загрузка...