я жыву на восьмым паверсе
ягонае цела кінулі дагніваць
парэшткі скубаў вецер груганнё і сабакі
груганы вырасталі з добрую хату
клявалі прахожых і вулічны брук
наеўшыся ўсчыналі спевы пад грукат
камянёў у іхных жыватах-шлунках
не ўзляталі ад цяжару з’едзенага
ператвараліся ў цёмна-вельмі-цёмна-сінія
кучы і марудна распаўзаліся магмай
па тым каго мы па звычцы называем
горадам
я прачнуўся выйшаў з пад’езда. здзівіўся
відаць прапусціў вывяржэнне вулкана
хутчэй за ўсё таго што на адной
з цэнтральных плошчаў
[а ведаеце можа гэта напраўду прыгожа —
даваць плошчам назвы месяцаў]
павольная пампея
не. усё-ткі я прачнуўся выйшаў з пад’езда
і не здзівіўся
толькі якім-небудзь халодным вясновым
вечарком я падумаю :
як добра мне жывецца на першым паверсе
не. чакайце. тут штосьці не так
я выразна памятаю суседзяў знізу