* * *


Што ні было — усё ж радзіма,

I што ні ёсць — усё ж свая,

Часцей з сабачымі вачыма,

Чым з вольным горлам салаўя.

Радней няма, бліжэй таксама.

Мой родны кут, мой мілы кут...

I застаецца лепшым храмам

Твой кожны дол, твой кожны груд.


Загрузка...